17 верасня другі раз за два тыдні даражэе паліва: АІ-92 — 8400, ДП — 9200

17 верасня ў Беларусі другі раз за два тыдні даражэе аўтамабільнае паліва. Кошты на салярку і бензін вырастуць на 7-8%. Пра гэта Еўрарадыё распавялі адразу на некалькіх мінскіх аўтазапраўках.

Такім чынам, кошты з 17 верасня будуць наступнымі:

АІ-92 — 8400

АІ-95 — 9100

ДП — 9200

ДП Еўра — 9400

Нагадаем, апошні раз кошты на паліва выраслі 3 верасня. Тады бензін і салярка падаражэлі на 400-500 рублёў.

Канцэрн “Белнафтахім” павышэнне коштаў як заўсёды не каментуе. Відавочна, што яно звязана з павелічэннем акцызу: з 28 жніўня акцыз на бензін вырас у сярэднім на 45%, а на дызельнае паліва — на 70%.

“Павышэнне акцызаў звязанае з нашымі абавязальніцтвамі ў межах Еўразійскай эканамічнай прасторы па ўніфікацыі акцызнай палітыкі на бензін/паліва і на гарэлку. І другое, гэта звязана з "падцягваннем" коштаў да ўзроўню хаця б Расійскай Федэрацыі. З тым, каб не было такога агрэсіўнага вывазу паліва, як мы гэта назіралі, напрыклад, у 2011 годзе”, — распавёў на мінулым тыдні ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Пры гэтым ён адзначыў, што кошт бензіну не будзе даражэй чым у Расіі.

“Для нас нявыгадна павышаць кошты да ўзроўню Еўрасаюза. Мы будзем прытрымлівацца нашых дамоваў з Расійскай Федэрацыяй і прыкладна мець парытэт коштаў на паліва”, — заўважыў Снапкоў.

Адзначым, што цяпер кошты на паліва ў Беларусі нават перагналі кошты ў Расіі. Напрыклад, у Маскве літр дызеля ў пераліку на беларускія каштуе 8900 рублёў, а АІ-92 — каля 8 тысяч. А ў расійскіх рэгіёнах — яшчэ танней: АІ-92 можна купіць крыху больш чым за 7 тысяч.

Табліца. Як павышаліся кошты на паліва ў 2012-2013 гадах:

17.09.2013

03.09.2013

16.01.2013

03.10.2012

08.06.2012

11.04.2012

АІ-92

8400

7800

7400

6950

6650

6300

АІ-95

9100

8300

7800

7500

7150

6800

Дызпаліва

9200

8500

8000

7650

7300

6950

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі