16 лістапада долар падаражэў на 20 рублёў, а еўра патаннеў на 30

16 лістапада долар падаражэў на 20 рублёў, а еўра патаннеў на 30

У панядзелак, 16 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 20 рублёў — да 17 889, еўра патаннеў на 30 — да 19 219 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 268,12 да 269,17 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,14%.

Нагадаем, што ў пятніцу, 13 лістапада, долар абнавіў гістарычны максімум, яго курс вырас на 124 рублі — да 17 869, еўра падаражэў на 198 — да 19 249 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 271,35 да 268,12 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі