15 верасня курсы долара і еўра выраслі, курс расійскага рубля знізіўся

15 верасня курсы долара і еўра выраслі, курс расійскага рубля знізіўся

У чацвер, 15 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9560 да 1,9574 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1957 да 2,1972. Што да курса расійскай валюты, то ён знізіўся: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0015 беларускага (у сераду — 3,0121).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 14 верасня, курс долара знізіўся — з 1,9563 да 1,9560 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1961 да 2,1957 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі