15 гадоў таму памёр Генадзь Карпенка

У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намеснік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічменту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У 1998 годзе стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэннем легітымнага тэрміну кіравання Лукашэнкі. Лічыўся адным з лідараў апазіцыі і найбольш верагодным кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах.



Генадзь Карпенка раптоўна памёр на 50-м годзе жыцця 6 красавіка 1999 года — у лякарні, пасля выдалення гематомы. Смерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на дрэннае здароўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі