14 студзеня курс долара вырас на 680 рублёў і дасягнуў 15 тысяч

14 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках, курс долара вырас на 680 рублёў, ён складае 15010 рублёў, курс еўра вырас на 750 рублёў — да 17710, курс расійскага рубля вырас з 221,5 да 228,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у аўторак, 13 студзеня, курс долара вырас на 20 рублёў — да 14330, еўра застаўся на ранейшым узроўні — 16960 рублёў, расійскі рубель знізіўся на 6,5 беларускага і стаў роўны 221,5.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі