12 хакеістаў мінскага "Дынама" стануць "абмежавана свабоднымі агентамі"

12 хакеістаў мінскага "Дынама" стануць "абмежавана свабоднымі агентамі"

12 хакеістаў мінскага "Дынама" з 1 траўня стануць "абмежавана свабоднымі агентамі". Гэта — Данііл Бокун, Яўген Лісавец, Крысціян Хенкель, Алег Явенка, Дзмітрый Знахарэнка, Аляксандр Когалеў, Ілля Літвінаў, Максім Парфеявец, Тээму Пулкінен, Куінтан Хаўдэн, Дзмітрый Буйніцкі і Іван Драздоў. У іх 30 красавіка заканчваюцца кантракты з клубам. У адпаведнасці з прававым рэгламентам КХЛ клуб можа зрабіць такім хакеістам ва ўзросце да 29 гадоў "кваліфікаваную прапанову". Калі да 31 траўня імі не зацікавяцца іншыя клубы, правы на гульцоў замацуюцца за "старым" клубам — мінскім "Дынама".

Дынамаўская прэс-служба адзначае, што ў траіх хакеістаў працягваюць дзейнічаць кантракты (да 30 красавіка 2020 года). Гэта — нападаючы Сяргей Касціцын, абаронца Кірыл Гатавец і брамнік Міхаіл Карнавухаў.

Як вядома, летась мінскае "Дынама" няўдала выступіла ў чэмпіянаце КХЛ. Яго жорстка крытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, які выступіў ініцыятарам серыі са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі