12-гадовы школьнік стаў студэнтам Беларускага медуніверсітэта

12-гадовы школьнік стаў студэнтам Беларускага медуніверсітэта

12-гадовы жодзінец Цімур Сушко сёлета скончыў школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Акрамя таго, хлопец заваяваў больш за 125 медалёў і 30 кубкаў, атрыманых на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па плаванні.

Як піша газета "7 дней", сам Цімур не бачыць у сваіх поспехах нічога сенсацыйнага — яму проста падабаецца хуткі рытм жыцця. Так, у 5 гадоў ён пайшоў у школу, дзе пастаянна пераганяў праграму. З другога па пяты клас ён вучыўся з аднакласнікамі, якія былі старэйшыя за яго на 2-3 гады. Пасля пятага класа хлопчык перайшоў у сёмы, з сёмага — у дзявяты, з дзявятага — у адзінаццаты. Прычым з сёмага класа ён ужо быў на індывідуальным навучанні — займаўся дома, здаваў іспыты раз у чвэрць.

У медуніверсітэце Цімур спадзяецца працягваць займацца плаваннем. Ён мае намер удзельнічаць у спаборніцтвах Алімпіяды 2020 года ў Токіа.

Фота: swim4you.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі