10-гадовага хлопчыка, які знік у Дзяржынскім раёне, знайшлі ў Мінску

10-гадовага хлопчыка, які знік у Дзяржынскім раёне, знайшлі ў Мінску

Удзень 9 ліпеня 10-гадовы Мікіта Царкоўскі з'ехаў на ровары з садовага таварыства "Лясная паляна" ў Дзяржынскім раёне і знік. Праз суткі хлопчыка знайшлі ў Мінску, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

"Пры правядзенні сумесных пошукавых мерапрыемстваў з праваахоўнымі органамі, падчас адпрацоўкі магчымых варыянтаў месцазнаходжання хлопчыка, Мікіта быў знойдзены пошукавай групай у горадзе Мінску! Дзякуем усім за аказаную ўсебаковую дапамогу!" — напісана ў групе "Анёла" ў "ВКонтакте".

Валанцёры з пошукава-выратавальнага атрада рэгулярна дапамагаюць праваахоўнікам, якія шукаюць зніклых людзей. Дапамагчы ў пошуках можа кожны: для гэтага трэба надрукаваць арыентоўку, якую складае "Анёл", і размесціць яе ў грамадскіх месцах.

Таксама можна зрабіць перавод на карысць пошукавага атрада "Анёл" — грошы пойдуць у тым ліку і на друк аб'яваў, якія валанцёры распаўсюджваюць на вуліцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі