1 снежня долар зноў патаннеў — на 68 рублёў, еўра — на 55

1 снежня долар зноў патаннеў — на 68 рублёў, еўра — на 55

У аўторак, 1 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 68 рублёў — да 18 030 (падзенне курса, якое пачалося ў пятніцу, працягваецца), курс еўра знізіўся на 55 — да 19 089 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 270,88 да 272,23 беларускага.

Беларускі рубель сёння і не ўмацаваўся, і не аслабеў — 0,00%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 30 лістапада, долар патаннеў на 55 рублёў — да 18 098, курс еўра знізіўся на 138 — да 19 144 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 274,09 да 270,88 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі