На Эдуарда Бабарыку ў калоніі пачалі новую крымінальную справу

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка / БЕЛТА

Адміністрацыя бабруйскай калоніі №2 пачала на Эдуарда Бабарыку новую крымінальную справу, паведамляе "Белсат".

Палітвязня абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 Крымінальнага кодэксу). Гэтае абвінавачанне нярэдка выстаўляюць палітвязням, каб павялічыць ім тэрмін пакарання. Такім чынам каралі, напрыклад, Паліну Шарэнда-Панасюк.

У раскладзе судоў справы Эдуарда Бабарыкі пакуль няма.

Эдуарда затрымалі разам з бацькам у чэрвені 2020 года, калі яны ехалі ў Цэнтрвыбаркам здаваць сабраныя подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары. Спярша Эдуарда Бабарыку вінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў, але потым асудзілі на 8 гадоў, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці. Пры гэтым яму не залічылі 18 месяцаў, праведзеных пад вартай да выстаўлення новага абвінавачання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі