Жыхары Дзяржынскага раёна вывезлі аднавяскоўца ў лес, каб выцягнуць $600
![sk.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lesss123.jpg.webp?itok=tL1Lemj7)
sk.by
Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб вымагальніцтве. Злачынства было здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове, пад пагрозай забойства (ч. 2 арт. 208 КК Рэспублікі Беларусь).
Трое жыхароў Дзяржынскага раёна (26-гадовы мужчына, 20-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак) згаварыліся паміж сабой і, прыкрываючыся неабходнасцю пагашэння выдуманага доўгу, пагражалі забойствам 29-гадоваму аднавяскоўцу.
![Жители Дзержинского района вывезли односельчанина в лес, чтобы выманить $600](/sites/default/files/paragraphs/image/les1234.jpg)
Уначы яны прыехалі да яго дома на аўтамабілі. Пагражаючы гвалтам, прымусілі залезці ў багажнік, пасля чаго адвезлі ў лес. Там мужчыну вымусілі выкапаць сабе магілу, засыпалі пяском, каб спалохаць. Яны патрабавалі перадаць ім 600 долараў ЗША. Калі пацярпелы пагадзіўся, прывезлі яго назад дадому ў вёску.
Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, абвінавачаных ужо ўзялі пад варту. Праводзіцца расследаванне, каб высветліць усе абставіны справы.