Жанчыну ў Глыбоцкім раёне забіла каўшом пагрузчыка
![Жанчыну ў Глыбоцкім раёне забіла каўшом пагрузчыка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pahruz4yk-2103-1.jpg.webp?itok=MVoDOF3y)
Трагічны выпадак адбыўся 19 сакавіка ў Глыбоцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.
43-гадовы кіроўца пагрузчыка падчас працы стукнуў каўшом 51-гадовую работніцу. Жанчына загінула на месцы здарэння.
Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, прызначыла судова-медыцынскую экспертызу.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.
![Жанчыну ў Глыбоцкім раёне забіла каўшом пагрузчыка](/sites/default/files/paragraphs/image/pahruz4yk-2103-2.jpg)
Следчы камітэт