У Віцебску ўладальніца сабакі за заўвагу парэзала твар жанчыне

У Віцебску ўладальніца сабакі за заўвагу парэзала твар жанчыне

У Віцебску 51-гадовая ўладальніца сабакі ў адказ на заўвагу парэзала твар жанчыне. Здарэнне адбылося ўвечары 29 сакавіка. Жанчына выгульвала каля дома сабаку, калі побач праходзілі дзве жанчыны, адна з якіх і зрабіла заўвагу, што жывёліна без напысніка. Узнікла сварка, якая перарасла ў тузаніну.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, уладальніца сабакі зразумела, што "сілы не роўныя", і прынесла з дому нож. Ім яна і параніла дзвюх жанчын. 45-гадовую пацярпелую шпіталізавалі ў аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі. У яе рэзаная рана правай шчакі, ніжняй губы і носа. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі