У Тэхасе самалёт пасля ўзлёту ўрэзаўся ў ангар: 10 загінулых

twitter.com/judgeclayj
twitter.com/judgeclayj

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку крушэння лёгкага двухматорнага самалёта ў амерыканскім штаце Тэхас. Самалёт Beechcraft BE-350 King Air урэзаўся ў ангар аэрапорта ў горадзе Эдысан акругі Далас адразу пасля ўзлёту ўвечары 30 чэрвеня па беларускім часе. Пасля аварыі самалёт загарэўся.

Па словах прадстаўніцы гарадской адміністрацыі Мэры Розэнблит, ніхто з людзей, якія знаходзіліся ў самалёце, не выжыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі