У Рэчыцкім раёне жанчына падпаліла дом аднавяскоўкі, пакуль тая спала

У Рэчыцкім раёне жанчына падпаліла дом аднавяскоўкі, пакуль тая спала

Канфлікт паміж жыхаркамі адной з вёсак Рэчыцкага раёна ледзь не скончыўся смерцю адной з іх, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

38-гадовая жанчына пасварылася з 58-гадовай аднавяскоўкай, паведаміў намеснік начальніка Рэчыцкага РАУС Андрэй Сёмкаў. Уначы маладзейшая жанчына падпаліла хату сваёй непрыяцелькі, папярэдне заблакаваўшы дзверы.

Выратаваў жанчыну кот, які разбудзіў яе. Адчуўшы пах дыму, гаспадыня хаты паспрабавала выбрацца на вуліцу. Але ўдалося ёй гэта толькі пасля таго, як яна выбіла заблакаваныя звонку дзверы. Пасля гэтага жанчына выклікала пажарнікаў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку праверылі тых, з кім у пацярпелай былі непрыязныя адносіны. Так яны выйшлі на падазраваную і затрымалі яе. 

На жанчыну пачалі крымінальную справу. У рамках яе праводзіцца далейшая праверка акалічнасцяў здарэння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі