У Полацку вайсковец скончыў жыццё самагубствам
![У Полацку вайсковец скончыў жыццё самагубствам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_994473_bigbelta.jpg.webp?itok=aN7SeRLA)
22 чэрвеня ў адной з вайсковых часцей Полацкага гарнізона прапаршчык скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Прычыны трагічнага здарэння высвятляюць на месцы прадстаўнікі Мінабароны, Следчага камітэта і пракуратуры.
Ваеннае ведамства выказала спачуванні родным і блізкім вайскоўца.