У Пінску школьніка траўмавала крукавая падвеска вежавага крана

У Пінску школьніка траўмавала крукавая падвеска вежавага крана

У Пінску школьніка траўмавала крукавая падвеска вежавага крана. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 26 верасня каля будаўнічай пляцоўкі. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, раптоўна звалілася падвеска дэмантаванага крана, яна прыціснула нагу 9-гадоваму хлопчыку. На месца выязджалі ратавальнікі, якія з дапамогай спецінструмента вызвалілі нагу дзіцяці.

Пацярпелага хлопчыка шпіталізавалі з адкрытым пераломам правай сцегнавой косткі ў рэанімацыю Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі