У Пінскім раёне знайшлі цела рыбака, які знік два тыдні таму

У Пінскім раёне знайшлі цела рыбака, які знік два тыдні таму

У Пінскім раёне знайшлі цела рыбака, які знік два тыдні таму, інфармуе БЕЛТА. Яно было пад лодкай на дне вадасховішча Пагост. Мяркуецца, што яна перакулілася, 40-гадовы мужчына зачапіўся нагой за канструкцыю, вызваліцца не змог і патануў.

Як паведамляла Еўрарадыё, два рыбакі зніклі 30 лістапада. Яны вудзілі рыбу на вадасховішчы і перасталі выходзіць на сувязь, дахаты не вярнуліся. Пачаўся пошук. 1 снежня стала вядома, што цела аднаго з іх, 61-гадовага жыхара Пінска, прыбіла да берагу. Ён быў апрануты ў выратавальную камізэльку. Другі рыбак — жыхар вёскі Плешчыцы.

Паведамляецца, што лодку ўдалося зачапіць сеткай падчас праверкі дна. Глыбіня ў тым месцы складае 4-5 метраў. Праваахоўнікі высвятляюць, што ж насамрэч стала прычынай трагедыі. Відавочцы кажуць, што ў той дзень быў моцны вецер, з-за якога на вадасховішчы ўзнялася вялікая хваля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі