У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей

У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей

У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей. Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар у Паставах у інтэрнаце мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі здарыўся пасля 12-й гадзіны 12 красавіка. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў, агонь там пашкодзіў маёмасць. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек і 20 эвакуявалі.

Уначы 13 красавіка пажар здарыўся ў інтэрнаце ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. Узгаранне было ў адным з пакояў на чацвёртым паверсе 5-павярховіка, агонь пашкодзіў халадзільнік. Ратавальнікі эвакуявалі з паверха 18 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Пацярпелых не было.

Прычыны ўзгаранняў у інтэрнатах высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі