У нямецкім возеры выявілі цела дальнабойніка з Беларусі
![mediabrest.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tonul11.jpg.webp?itok=jf4u5BMi)
mediabrest.by
Кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля патануў у возеры ў нямецкім горадзе Бенсхайм. Вядома, што ён працаваў дальнабойнікам ў замежнай кампаніі. Як раней паведамлялі СМІ Германіі, мужчына прапаў 6 ліпеня. У апошні раз яго бачылі на пляжы з калегамі. Паліцыя выявіла асабістыя рэчы дальнабойніка на беразе вадаёма раніцай 7 ліпеня. У прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзілі, што мужчына загінуў, піша БЕЛТА.