У Мінску падчас абмену валюты касір памылкова выдаў мужчыне 900 рублёў
У Мінску падчас абмену валюты касір памылкова выдаў мужчыне 900 рублёў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, здарэнне адбылося яшчэ ў канцы чэрвеня. Мужчына абменьваў пэўную суму валюты на беларускія рублі. Касір памыліўся і выдаў яму нашмат больш грошай. Невядомы іх забраў і сышоў. Цяпер яго шукае міліцыя, якая распаўсюдзіла фота мужчыны.
Днямі ў Брэсце пачаўся пошук жанчыны, якой памылкова ў абменным пункце выдалі 540 долараў.
Фота: guvd.gov.by