У Мінску на жылым доме перад моцнымі залевамі з даху знялі шыфер

У Мінску на жылым доме перад моцнымі залевамі з даху знялі шыфер

У Мінску па Стаханаўскай вуліцы на чатырохпавярховым жылым доме перад моцнымі залевамі ў рамках капітальнага рамонту з даху знялі шыфер. Увечары ў сераду пачалася навальніца. У выніку на чацвёртым паверсе абрынулася частка тынкоўкі, кватэры заліло вадой. На месца прыехалі ратавальнікі, якія адпампоўвалі з кватэр ваду. Адзначаецца, што пасля гэтага яны прыдатныя для жыцця людзей.

Прэс-служба МНС інфармуе, што прычынай падтаплення дома стала парушэнне тэхналагічнага працэсу пры правядзенні працаў на даху. Цяпер будаўнікам давядзецца не толькі працягнуць рамонт даху, але і займацца аднаўленнем столі ў кватэрах.

У Мінску на жылым доме перад моцнымі залевамі з даху знялі шыфер
TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі