У Мінску аўтобус “МАЗ” ехаў без кіроўцы (фота)

У Мінску аўтобус “МАЗ” ехаў без кіроўцы (фота)

У Мінску аўтобус “МАЗ” ехаў без кіроўцы. Здарэнне адбылося раніцай 5 верасня на вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, пакуль кіроўца на прыпынку “Слуцкі Гасцінец” адзначаў пуцявы ліст, аўтобус паехаў далей, праз скрыжаванне з вуліцай Сярова. А пасля адбылося сутыкненне з “Ладай”. Легкавік, у сваю чаргу, ад удару сутыкнуўся з аўтамабілем “Кіа”. Адзначаецца, што ў выніку ДТЗ ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі