У Лунінецкім раёне легкавік трапіў пад грузавік з бярвеннем (фота)

У Лунінецкім раёне легкавік трапіў пад грузавік з бярвеннем (фота)

У Лунінецкім раёне на 315-м кіламетры аўтадарогі М-10 “Кобрын — Гомель — мяжа Расійскай Федэрацыі” легкавік трапіў пад грузавік з бярвеннем. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, ДТЗ адбылося каля 5.50 раніцы 24 кастрычніка. 38-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны, які кіраваў “Пежо”, спрабаваў здзейсніць манеўр абгону і выехаў на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і грузавіка “ЗІЛ”. Кіроўца “Пежо” атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Яго жонку пасля аказання меддапамогі адпусцілі дахаты.

Адзначаецца, што ўсе ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі