У Капылі мужчына выратаваў на пажары сям’ю (фота)

У Капылі мужчына выратаваў на пажары сям’ю (фота)

У Капылі мужчына выратаваў на пажары сям’ю. Узгаранне адбылося ў прыватным доме пасля 18-й гадзіны вечара 4 снежня. Мужчына, які праязджаў міма, пабачыў пажар і пачуў крыкі людзей. Ён праз акно жылога пакоя выцягнуў 81-гадовага гаспадара і яго жонку.

Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі, якія прыехалі на месца здарэння. Агонь паспеў знішчыць веранду і сцены калідора. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі ў верандзе, інфвармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі