У Гомелі кіроўца памёр за рулём і збіў насмерць жанчыну на тратуары

У Гомелі кіроўца памёр за рулём і збіў насмерць жанчыну на тратуары

ДТЗ са смерцю двух чалавек адбылося ў Гомелі 3 красавіка, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

59-гадоваму кіроўцу Audi за рулём рэзка стала кепска. Мужчына не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль выехаў на тратуар, дзе збіў жанчыну-пешахода. Брыгада хуткай меддапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць кіроўцы і пешахода.

Як удакладняе партал "Праўда Гомель", трагічны інцыдэнт адбыўся на вуліцы Ільіча. Загінулай жанчыне было 79 гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі