У Брэсце на набярэжную выпаўзлі змеі (фота)
![У Брэсце на набярэжную выпаўзлі змеі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zmiaja-0904.jpg.webp?itok=V31Mtudr)
Непрыемны сюрпрыз прынеслі брэстаўчанам цёплыя вясновыя дзянькі. На набярэжную выпаўзлі змеі, піша "Віртуальны Брэст".
Як бачна па фота, гэта некалькі жывёлаў, якія трымаюцца разам. Паведамляецца, што змеі паводзяць сябе агрэсіўна: пры набліжэнні шыпяць і нават кідаюцца на мінакоў.
![У Брэсце на набярэжную выпаўзлі змеі (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/zmiaja-0904-2.jpg)
virtualbrest.by