У Брэсце мужчына затрымаў п’янага таксіста

У Брэсце мужчына затрымаў п’янага таксіста

У Брэсце 30-гадовы мужчына затрымаў п’янага таксіста. Здарэнне адбылося ўвечары 2 верасня. Жыхар Брэста звярнуў увагу, што таксі дзіўна заязджала ў двор жылога дома. Ён пайшоў за легкавіком і пабачыў, як таксі закранула прыпаркаваны легкавік. Як толькі Тoyota Prius спынілася, мужчына падбег, забраў ключы ад аўтамабіля і выклікаў ДАІ. Медасведчанне пацвердзіла алкагольнае ап’яненне кіроўцы — 2,46 праміле. Цяпер высвятляецца, ці быў таксіст у той вечар на маршруце, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі