У Баранавічах у руках кіроўцы пагрузчыка выбухнуў вогнетушыцель
![У Баранавічах у руках кіроўцы пагрузчыка выбухнуў вогнетушыцель](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fire-tube-3043983_960_720.jpg.webp?itok=_-hMXRB6)
У Баранавічах у руках кіроўцы пагрузчыка выбухнуў вогнетушыцель. У 26-гадовага мужчыны хімічны апёк вачэй, яго шпіталізавалі. Як інфармуе сайт intex-press.by са спасылкай на Баранавіцкі міжраённы аддзел Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, здарэнне адбылося 7 верасня на Сартавальна-пагрузачнай станцыі гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Туды вогнетушыцель прывезлі разам са смеццем. Хтосці з жыхароў Баранавічаў выкінуў яго ў кантэйнер.
БЕЛТА дадае, што кіроўца пагрузчыка заўважыў вогнетушыцель сярод камунальных адходаў і вырашыў яго адкласці ў бок. Але ён выбухнуў адразу, як ён узяў яго ў рукі. Брэсцкае ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы зрабіла запыт медыкам наконт цяжкасці вытворчай траўмы. Пасля гэтага будзе вызначаны парадак расследавання здарэння.