У Баранавічах мужчына выкінуўся з гаўбца чацвёртага паверху

У Баранавічах мужчына выкінуўся з гаўбца чацвёртага паверху

У Баранавічах мясцовы жыхар выкінуўся з гаўбца кватэры на чацвёртым паверсе. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагедыя адбылася позна ўвечары 8 лютага. Каля 23-й гадзіны супрацоўнікі патрульна-паставой службы Баранавіцкага ГАУС знайшлі ў двары дома цела мужчыны. Загінулым апынуўся непрацуючы 43-гадовы мужчына. 

Праваахоўнікі праводзяць парверку па гэтым факце, высвятляюць абставіны здарэння. Вядома, што загінулы пражываў разам з жанчынай. Напярэдадні падчас сваркі з ёй мужчына пагражаў учыніць самагубства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі