У Бабруйску знайшлі павешаным навучэнца каледжа
![У Бабруйску знайшлі павешаным навучэнца каледжа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/piatlia-2404.jpg.webp?itok=CFcg9Bfm)
У пятніцу, 20 красавіка, у лесапарку блізу Бабруйска знайшлі павешаным маладога чалавека, піша komkur.info.
Паведамляецца, што гэта навучэнец аднаго з мясцовых каледжаў. Маладога чалавека клікалі Уладзіслаў, яму было 19 гадоў. Яго сям'я характарызуецца станоўча.
Расследаваннем здарэння займаецца Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Дарэчы, у той самы дзень у Бабруйску адбылося яшчэ трагічнае здарэнне. На вуліцы Гагарына з акна шостага паверху вываліўся 62-гадовы пенсіянер, які загінуў.