У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст
![У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3herdbwb-04.jpg.webp?itok=1JjrUn9E)
У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў раварыст. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю на аўтадарозе Полацк — мяжа Літоўскай Рэспублікі. 54-гадовы літовец на "Фольксвагене" вяртаўся ў Вільню пасля наведвання сяброў.
Каля вёскі Катлоўка легкавік збіў раварыста. 54-гадовы кіроўца кажа, што заўважыць яго яму перашкодзіла бліжняе святло фараў, якое ён забыўся пераключыць на далёкае. 44-гадовы раварыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.
![У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст](/sites/default/files/paragraphs/image/awc-hjki-x0.jpg)
grodno.mvd.gov.by
![У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст](/sites/default/files/paragraphs/image/ulllilq99ci.jpg)
grodno.mvd.gov.by