Супрацоўнікі МНС выратавалі на пажары мінчука з ваннай
16 траўня ў 4:50 раніцы мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры па вуліцы Розы Люксембург, 109а. Пажар заўважылі суседзі, адзначае прэс-служба МНС.
Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз пяць хвілін. Пажар пачаўся ў трохпавярховым жылым доме. З акна кватэры на першым паверсе вырываўся агонь.
У аднапакаёвай кватэры гарэла маёмасць. 53-гадовага гаспадара кватэры знайшлі ў ванным пакоі ў непрытомным стане. Ратавальнікі вынеслі яго і перадалі медыкам. Мужчыну шпіталізавалі з атручэннем прадуктамі гарэння.
Мужчына пражывае з маці. Але на момант пажару ён быў у кватэры адзін, бо маці ўжо некалькі дзён лекуецца ў шпіталі.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
minsk.mchs.gov.by
minsk.mchs.gov.by