Рэйсавы аўтобус з пасажырамі вылецеў у кювет пад Мінскам

Рэйсавы аўтобус з пасажырамі вылецеў у кювет пад Мінскам

Каля 15-й гадзіны за тры кіламетры ад Мінска на трасе Н8951 Прымор'е — Боўблі — Рогава ў кювет вылецеў рэйсавы аўтобус № 215. Пры гэтым ён ледзь не перакуліўся.

Ахвяр пры ДТЗ не было, пасажыры атрымалі толькі лёгкія цялесныя траўмы. Паведамляецца, што на месцы аварыі працуюць тры брыгады хуткай дапамогі.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, у аўтобусе было дзесяць пасажыраў, траўмы атрымалі тры з іх. 

Кіроўца патлумачыў, што ў яго заклінавала руль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі