Падрабязнасці трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус

Падрабязнасці трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняй трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус з людзьмі. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, у мікрааўтобусе “Фольксваген-Транспарцёр” знаходзілася шматдзетная сям’я, якая схавалася там ад непагадзі. Яна адпачывала на тэрыторыі аўтакемпінга, калі пачаўся дождж, град, з’явіўся моцны вецер. Раней ратавальнікі паведамілі, што ў аўтамабілі знаходзіліся двое дарослых і пяць дзяцей.

У выніку падзення на мікрааўтобус дрэва загінула 11-гадовая дзяўчынка, вучаніца 6-га класа. Больш ніхто не пацярпеў. Праваахоўнікі праводзяць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя відавочцы. Падкрэсліваецца, што сям’я “характарызуецца выключна станоўча”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі