Падчас матчу ЛЕ на мінскім стадыёне "Дынама" аб'явілі пажарную трывогу
![Падчас матчу ЛЕ на мінскім стадыёне "Дынама" аб'явілі пажарную трывогу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_6c49117d4a14148b4325843b00655424_159551.jpg.webp?itok=n3PQATVw)
Увечары 18 ліпеня падчас матчу футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскімі дынамаўцамі і "Ліепаяй" на стадыёне "Дынама" аб'явілі пажарную трывогу. "Увага, пажарная небяспека! — аб'явіла дыктар. — Просьба работнікам і наведвальнікам пакінуць памяшканне". Відэа можна паглядзець тут.
Некаторыя гледачы нават пачалі пакідаць трыбуны. Аднак ужо праз хвіліну аб'явілі пра адбой трывогі. Яна аказалася непраўдзівай.