На слуцкай трасе паралізаваны рух: загарэлася фура

На слуцкай трасе паралізаваны рух: загарэлася фура

На трасе пад Слуцкам загарэлася фура, рух транспарту паралізаваны, піша tut.by. 

Афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч паведаміла, што ратавальнікі атрымалі выклік у 14.54. Паводле іх інфармацыі, пацярпелых няма.

На месцы пажару працуюць ратавальнікі. 

Прычыны і акалічнасці ўзгарання высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі