На пешаходным пераходзе ў Брэсце збілі падлетка

На пешаходным пераходзе ў Брэсце збілі падлетка

У аўтааварыі ў Брэсце пацярпеў 16-гадовы падлетак, піша gaibrest.by.

ДТЗ адбылося 27 снежня каля 20:15. 30-гадовая брэстаўчанка на аўтамабілі "Хёндай-Акцэнт" ехала па вуліцы Сальнікава ў напрамку ад вуліцы Махновіча да вуліцы Грыбаедава. Насупраць дома №33 кіроўца збіла падлетка, які пераходзіў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 

У выніку ДТЗ пешаход з траўмамі быў шпіталізаваны ў цэнтральную гарадскую лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі