Лукашэнка прызнаў сябе агрэсарам, але абяцаў не нападаць. Паверым? — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Чарговы раз Лукашэнка абяцае ні на кога не нападаць. Гэтым разам, паводле яго словаў, спакойна можа спаць не толькі Украіна, але і Еўрасаюз. І гэта нягледзячы на прызнанне Лукашэнкі, што ён такі жа агрэсар, як і Пуцін. Больш за тое, адзінае, што Лукашэнка апошнім часам робіць, — заклікае да мірных перамоваў Кіеў і Маскву. Дакладней, так: ён пераконвае кіраўніцтва Украіны, што яны мусяць пагадзіцца на мір на ўмовах Крамля і ніяк інакш. Бо будзе яшчэ горш і Украіна будзе знішчаная міралюбівымі расійскімі акупацыйнымі войскамі. Відаць, каб прадэманстраваць сваё міралюбства, лукашэнкаўскі рэжым дазволіў консулу Украіны наведаць гомельскую жаночую калонію.

Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і ці сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Што стаіць за абяцаннямі не нападаць на еўрапейскія краіны і ці баіцца Захад такога нападу з Усходу? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі