Лукашэнка хоча паўдзельнічаць у расійскіх праграмах па беспілотніках

Расійскія вайскоўцы з беспілотнікам

Расійскія вайскоўцы з беспілотнікам / ТАСС

Аляксандр Лукашэнка хоча паўдзельнічаць у расійскіх праграмах па беспілотніках. Гэта вынікае з выказвання пасла РБ у Расіі Дзмітрыя Крутога. "Мы хацелі б больш маштабна і больш сістэмна паўдзельнічаць у расійскіх праграмах па гэтым напрамку", — цытуе яго словы ТАСС.

Крутой не выключае, што Лукашэнка абмяркуе гэтую тэму падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. У панядзелак стала вядома, што 8-9 траўня ён правядзе ў Маскве.

Дзмітрый Крутой падкрэсліў асаблівую зацікаўленасць ва ўдзеле ў расійскіх праграмах па беспілотніках Аляксандра Лукашэнкі. Іх важнасць у сучасных канфліктах дэманструе вайна ва Украіне.

"У бліжэйшы час на палігонах пакажаце разам з вайскоўцамі, якія беспілотнікі, якая ў вас артылерыя і іншае", гаварыў Лукашэнка кіраўнікам ВПК месяц таму. Ён, відаць, расчараваны працай айчынных спецыялістаў над вытворчасцю беспілотнікаў, а абяцанняў у апошнія гады было шмат. Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі "працуе пакуль слаба", зрабіў выснову Аляксандр Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі