66-гадовы дачнік пад Пухавічамі учыніў разню, а потым забіў сябе

66-гадовы дачнік пад Пухавічамі учыніў разню, а потым забіў сябе

Трагічнае здарэнне адбылося 31 ліпеня ў садовым таварыстве каля вёскі Машчэнава Пухавіцкага раёна Міншчыны. Як паведамляе прэс-служба МУС, 66-гадовы мужчына ў нецвярозым стане зарэзаў 66-гадовую суседку і параніў яшчэ дзвюх — 80 і 62 гадоў. Потым ён зарэзаў сябе і памёр у лякарні.

Падрабязнасці здарэння даведаліся журналісты nn.by. Трагедыя здарылася ў дачным таварыстве "Флора". Пенсіянер Леанід Юхневіч выйшаў з хаты з нажом і пайшоў рэзаць суседак. Суседка Святлана, якая выжыла пасля яго нападу, кажа, што Юхневіч пагрукаўся да яе каля 8-й гадзіны раніцы, а калі яна адчыніла. то напаў з нажом. Пры гэтым мужчына крычаў: "Вы хочаце ў мяне дачу забраць!"

Жанчына адбівалася ад нападніка, змагла выбіцб нож. Таксама за яе заступіўся малы ўнук, які выскачыў з дошкай і крычаў: "Не чапай бабулю!"

"Я спужалася, пачала крычаць сама: "Дапамажыце! Забіваюць!" Крыкнула ўнуку, каб хутчэй веснічкі адчыняў. Пасля я — не памятаю як — ударыла Леаніда ў грудзі нагою, ён адляцеў. Тут ужо падбеглі людзі, я адчыніла веснічкі, схапіла ўнука, пабегла з ім у хату, мы зачынілі дзверы. І ўнук кажа, што міліцыя прыехала", — распавядае жанчына.

Па яе словах, Юхневіч, хутчэй за ўсё, быў цвярозы, але з "абсалютна шалёным позіркам".

У самой Святланы Рыгораўны пасля нападу — чатыры нажавыя раненні. Пашкоджаныя рука, грудзі, спіна. Паранены твар — напэўна, мужчына цэліў у шыю, але трапіў у падбароддзе. Нож прайшоў наскрозь, у рот.

Журналісты высветлілі, што і Леанід, і яго ахвяры — з Мінска. Раней яны працавалі ў Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце, які знаходзіцца ў сістэме Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Усе разам яны атрымалі ўчасткі пад лецішчы ў садовым таварыстве "Флора".

Суседка гаворыць, што пару гадоў таму Юхневіча звольнілі з працы. "Яму ўсё мроілася, што ў яго хочуць дачу забраць, хочуць кватэру забраць, а яго на вуліцу выкінуць… Хто? Невядома. Казаў, нібыта нейкія "чужыя людзі", — распавядае жанчына. Потым у Юхневіча была сур'ёзная траўма галавы, калі ён тры месяцы ляжаў у рэанімацыі. Пасля лякарні мужчына жорстка запіў, за гэта яго і звольнілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі