6 чэрвеня ў Беларусі будзе да +30
![6 чэрвеня ў Беларусі будзе да +30](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-0506_0.jpg.webp?itok=oJYU1dAD)
У чацвер, 6 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы чакаецца 13-19 цяпла, месцамі — ад 10 да 12 вышэй за нуль. Удзень слупок тэрмометра пакажа +24...+30.