22 сакавіка ў Беларусі будзе вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду
![22 сакавіка ў Беларусі будзе вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1551257277_338157_big.jpg.webp?itok=LXVSVlgA)
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясціў Белгідрамет на 22 сакавіка ў сувязі з моцным парывістым ветрам. Паведамляецца, што зранку і ўдзень у пятніцу парывы паўночна-заходняга ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Уначы прагназуецца 1-7 вышэй за нуль, удзень будзе +7...+12. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да 14 градусаў цяпла.