13 лютага мокры снег чакаецца пераважна па захадзе Беларусі
![13 лютага мокры снег чакаецца пераважна па захадзе Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1202.jpg.webp?itok=FOwBTfCF)
13 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі чакаецца невялікі снег. Днём пераважна па захадзе краіны выпадуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы, парывісты.
Уначы будзе 1-7 градусаў марозу, удзень — ад -3 да +3.