"Фальсіфікацыя ў 10 разоў! Як яны спяць?" Крык душы мінскай назіральніцы

"Фальсіфікацыя ў 10 разоў! Як яны спяць?" Крык душы мінскай назіральніцы

З'явіўся эмацыйны зварот назіральніцы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Таццяна Балвановіч распавяла пра першы дзень датэрміновага галасавання. Яна назірала на 71-м выбарчым участку ў Першамайскім раёне ў Мінску.

Сфатаграфаваць пратакол на 71-м участку ёй не дазволілі. Затое па суседнім, 70-м участку падлікі назіральніцы істотна разыйшліся са звесткамі, якія апублікавала выбарчая камісія. "Фальсіфікацыя ў 10 разоў! Як гэтым людзям не сорамна, як яны ходзяць па гэтай зямлі, як яны спяць? — эмайцыйна кажа Балвановіч. — Я проста не ўяўляю".

5 жніўня назіральніцу ў будынак школы не пусцілі. Яна выклікала міліцыю і напісала заявы на старшыню камісіі і дырэктара школы, што яе не дапускаюць у будынак і не даюць азнаёміцца з пратаколам пра яўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі