З'явілася відэа затрымання невядомых каля мяжы з Украінай

З'явілася відэа затрымання невядомых каля мяжы з Украінай

З'явілася відэа прарыву праз украінска-беларускую мяжу невядомых і іх затрымання. Беларускія памежнікі заявілі, што ўначы 20 сакавіка парушальнікі прарваліся на джыпе праз пункт пропуску Аляксандраўка. Іх затрымалі толькі праз 10 хвілінаў. У аўтамабілі былі знойдзены пісталет ТТ і дзве абоймы з патронамі, а таксама "прадмет, знешне падобны з тратылам і электрадэтанатарамі". Калі пісталет сапраўды на відэа бачны, дык загадкавы "прадмет" выклікае пытанні. Джып спынілі ў лесе. Відаць, што яго абстрэльвалі, некалькі куляў трапілі ў аўтамабіль.

Як вядома, украінскі бок заявіў, што "аўтамабіль з нумарамі беларускай рэгістрацыі не перасякаў мяжу ані на ўезд, ані на выезд". Праводзіцца праверка, высвятляюцца асобы затрыманых.

Як паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, па факце незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу зброі і боепрыпасаў групай асоб па папярэдняй змове распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі