З'явілася відэа з месца, дзе знайшлі забітага супрацоўніка магілёўскай ДАІ

З'явілася відэа з месца, дзе знайшлі забітага супрацоўніка магілёўскай ДАІ

Працягваецца расследаванне забойства супрацоўніка Магілёўскай ДАІ. З позняга вечара ў лесе каля скрыжаваньня аб'язной дарогі вакол Магілёва і шашы на Шклоў (прыблізна ў трох кіламетрах ад абласнога цэнтра) працавалі крыміналісты. Высвятлялася карціна трагедыі. Радыё Свабода апублікавала фота і відэа з месца, дзе знайшлі цела лейтэнанта. Па ўсёй краіне шукалі чорную "Волгу" з расійскімі нумарамі, на якой быў вывезены ў лес супрацоўнік ДАІ.

Накрытае цела афіцэра вынеслі з лесу на насілках толькі пасля 5-й гадзіны раніцы ў пятніцу. Але следчыя працягвалі працаваць на месцы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку". Ход расследавання кантралюе старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

 

З'явілася відэа з месца, дзе знайшлі забітага супрацоўніка магілёўскай ДАІ
svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі