З'явілася першае фота Марыі Калеснікавай пасля яе затрымання

З'явілася першае фота Марыі Калеснікавай пасля яе затрымання

З'явілася першае фота Марыі Калеснікавай пасля яе затрымання. У панядзелак Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў меру стрымання сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Скарга адваката была адхілена, Калеснікава застаецца за кратамі.

Пра тое, што Калеснікавай выставілі абвінавачанне, стала вядома 16 верасня. Яе абвінавачваюць у закліках "да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт".

З 11 верасня Марыя Калеснікава знаходзіцца ў турме ў Жодзіне.

Пад вартай пакінулі затрыманага 9 верасня сябру Каардынацыйнай рады, адваката Іллю Салея.

З'явілася першае фота Марыі Калеснікавай пасля яе затрымання

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі