Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 16 сакавіка па відэасувязі выступіў перад Кангрэсам ЗША. Кангрэсмены яго віталі стоячы. Зяленскі заклікаў ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ, каб Масква не магла працягваць вайну. Ён зноў згадаў просьбу Кіева закрыць неба над Украінай, каб "Расія перастала тэрарызаваць нашы свабодныя гарады". "Калі гэта занадта шмат, і мы не можам пра гэта прасіць, то вось вам альтэрнатыва: вы ведаеце, што нам патрэбны абарончыя сістэмы С-300 і іншыя", — працягваў прэзідэнт Украіны.
17 сакавіка Уладзімір Зяленскі выступіць па відэасувязі перад нямецкім Бундэстагам.