Зяленскі: З усіх краін ЕС толькі дзве не гатовыя адключыць Расію ад SWIFT

Кіпр ад сёння не супраць адключэння Расіі ад SWIFT. Тамтэйшыя ўлады заявілі, што больш не маюць намеру стаяць на шляху адключэння расійскіх банкаў ад сусветнай плацёжнай сістэмы.

Раней перагледзелі сваю пазіцыю па гэтым пытанні і ўлады Італіі.

"Ужо маем амаль поўную падтрымку Еўрасаюза ў пытанні адключэння Расеі ад SWIFT. Спадзяюся што германіі ды Венгрыі хопіць мужнасці падтрымаць гэтае рашэнне", — кажа ў чарговым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Германія пакуль што кажа, што "адкрытая для гэтага пытання". Аднак "спачатку трэба пралічыць наступствы для сваёй эканомікі", заяўляе міністр фінансаў Крысціян Лінднэр.

Ці змянілася пазіцыя Венгрыі, пакуль не зразумела. Але да адключэння SWIFT Расія ўжо стала куды бліжэй, чым была яшчэ ўчора ўвечары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.